Святы працягваюцца

Дата: 12 января 2019 в 11:28
447 просмотров

Напярэдадні Старога новага года наш клас з падарункамі наведаў прадстаўнік "Таварыства беларускай мовы" Алег Дзьячкоў.

 Алег Уладзіміравіч павіншаваў дзяцей, настаўнікаў і адміністрацыю са святамі Калядаў, Новым годам, пажадаў дзеткам поспехаў у вучобе, пленнай працы і творчых поспехаў настаўнікам і адміністрацыі, і прэзентаваў навагоднія падарункі ад "Таварыства беларускай мовы".

Гэта сустрэча ўжо стала традыцыяй каторы год наведваць дзяцей, што навучаюцца ў беларускамоўных класах у Магілеве ( нагадаем, што ў нашай школе іх колькасць самая большая: 6 вучняў у 3 "Г" і 7 дзетак з 1 "Г" классаў).

Нечаканым для малых сталі і прыход Алега Дзьячкова, а тым больш салодкія падарункі, шчыра прадастаўленыя "Таварыствам беларускай мовы".

На канец месяца чакаем новай сустрэчы. На гэты раз з беларускай мультыплікацыяй, якую таксама прывязе Алег Уладзіміравіч.

Дзякуй вам, нашы сябры! Дзякуй вялікі нашай школе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.