СУСТРЭЧА З КАЗКАЙ
КАЛІ НА КАЗКІ ПАЧЫНАЮЦЬ ЗАБЫВАЦЦА, КАЗАЧНЫЯ ГЕРОІ ГАТОВЫЯ ПАЙСЦІ НА САМЫЯ СУР'ЕЗНЫЯ МЕРЫ, КАБ ВЯРНУЦЬ ЦУД КАЗКІ І ПРЫМУСІЦЬ НАС ЗНОЎ АПЫНУЦЦА Ў ЧАРОЎНЫМ СВЕЦЕ КАЗАЧНЫХ ПАДЗЕЙ
Што адбываецца, калі на казкі пачынаюць забывацца....Лепей нам не ведаць. Але, тое, што можа адбыцца, нам паказалі на сцэне ЦТДМ "Эверэст" выдатная трупа, таленавітыя "казачнікі" тэатр "Легіон" і кіраўнікі цэнтра.
Бабы Ягі ( так, вы не памыліліся, іх было тры!) чаравалі, заблытвалі, шукалі выйсце разам і нашымі героямі...і вось так зло ператварылася ў дабро. Каб так у жыцці! Маша выратавана, Іван перамог, не без дапамогі Бабак Ёжак, Дзед Мароз адарыў усіх сваім "цяплом" вялікага шчырага сэрца, а Снягурка ўвесь час разам з дзецьмі дапамагалі Івану.