Батлейка ўчора і сёння
Казачныя прыгоды, жарты, смех...Як батлейка прыносіла радасць дзецям.
У беларускамоўны чацвер дзеці нашага класа накіраваліся ў казачнае падарожжа ў часе. Яны апынуліся на сапраўдным кірмашы, дзе ў самы час пачынаўся расповед пра старажытныя віды тэатра. Адным з такіх тэатраў (мініяцюрных і лялечных) была беларуская батлейка. Дзеці даведаліся пра асаблівасці лялечнага тэатра таго часу, асноўных герояў пастановак, пазнаёміліся з сюжэтнымі напрамкамі батлейкі, а напрыканцы самі намалявалі батлеўку і прыгоды свайго любімага героя казак. "Пакацігарошак" , "Ліса і заяц"--героі, якім хочацца спачуваць, дапамагаць у барацьбе за справядлівасць.