Дзень роднай мовы
Прагучалі вершаваныя радкі класікаў пра родную мову. Дзеці паўдзельнічалі ў інтэрв'ю "Што для вас значыць родная мова?", "Чаму яна называецца роднай?", "Як зразумець словы Ф.Багушэвіча..."Не пакідайце ж мовы нашай роднай, каб не ўмерлі..."?
Кожны выказаў сваю думку наконт сувязі мовы і матулі, продкаў, гісторыі і лёсу народа. Мова, адстоеная і адваяваная ў бязлітасных бойках за незалежнасць і волю, за лепшую будучыню для сваіх нашчадкаў, за новае, шчаслівае жыццё. Яна як сведка і напамін пра былое. Не будзе гэтай памяці-- не стане і нас.