Нашы матулі з залатымі рукамі
Дзеці падзяліліся расповедамі пра сваіх мам: што яны ўмеюць, чым займаюцца ў свой вольны час, што цікавае і незвычайнае могуць зрабіць, прыгатаваць...
Калі матуля не проста матуля, а чараўніца з залатымі рукамі, што несупынна працуе, як пчолка, на працы паспявае выканаць свае прафесійныя абавязкі, дома-- хатнія, пабыць выхавацелем, мамай, гаспадыняй, вышывальшчыцай, мастачкай, партніхай, мастаком-дэкаратарам... Вось колькі ўсяго ўмеюць матулі. Беражыце іх рукі і сэрцы!