Са святам, мілая мамачка!

Дата: 7 марта 2020 в 20:35
311 просмотров

З нагоды свята 8 Сакавіка ў школе быў арганізаваны святочны канцэрт, на які дзеці запрасілі матуль. Але свята на гэтым не скончылася: працяг быў 7 сакавіка...

прызнанні ў каханні...пяшчотныя словы...

абдымкі і пацалункі...

 і самае галоўнае: родныя і мілыя матулі разам з намі!

Колькі ласкавых слоў было сказана, колькі вершаў пра маму, пра яе залатыя рукі, пра лагодную ўсмешку, пра няспынную работу і клопат пра нас. Колькі вясёлых імгненняў у конкурсах " Знайдзі сваё дзіця", , "Чый голас", " Маміна касічка", конкурсы "Пра маці сваю напісу сачыненне", " Якія мы памочнікі" і інш...Засталіся задаволеныя ўсе. І нават таты! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.