Што такое добра, што такое дрэнна!
Асновы "ДОБРА-ДРЭННА" павінны ведаць дзеці ад мала да вяліка. Мы праверылі, ці так яно на самой справе...
Калі слова "нельга" становіцца тваім Анёлам-ахоўнікам, калі небяспека адступае перад упэўненасцю ў правільным выбары паводзін у тых ці іншых абставінах, калі маленькі чалавечак ведае ( а , значыць, выконвае і выкарыстоўвае веды на практыцы) што па ледзе хадзіць небяспечна ў любым выпадку, што гульні з запалкамі забаронены для дзетак школьнага ўзросту, што размовы з незнаёмым могуць прывесці да самых жудасных вынікаў...Значыць, ен напалову на шляху станаўлення як асоба, якая зможа дзейнічаць правільна ў любой, нават самай нечаканай сітуацыі.