Чацвер – беларускамоўны дзень

Дата: 14 декабря 2018 в 15:05, Обновлено 14 декабря 2018 в 15:50
626 просмотров

Падарожнічаць заўсёды весела і цікаўна. Асабліва, калі гэта літаратурнае падарожжа “Беларусь – мая краіна” . У гэтым упэўнены вучні 1 “Б” класа, якія даведаліся шмат новага і цікавага з гісторыі роднай Беларусі, адкуль пайшлі словы “Радзіма” і “Бацькаўшчына”. Звярнулі ўвагу на галоўныя сімвалы нашай дзяржавы. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, тлумачылі прыказкі і прымаўкі, старанна выконвалі розныя займальныя заданні. Дзякуючы супрацоўнікам дзіцячай бібліятэкі ім.А.Пушкіна, падарожжа была вельмі карысным, пазнавальным.
Краткоўская Н.В., настаўнік пачатковых класаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.