Віктарына “Жывёлы нашага края”
10 снежня ў беларускамоўны чацвер ў 4 “В” класе адбылася гульня-віктарына “Жывёлы нашага края”. Вучні адгадвалі загадкі аб жывёлах, птушках, насякомых, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, малявалі. Таксама яны пазнаёміліся з некаторымі птушкамі, якія селяцца ў горадзе Магілеве і яго наваколлях.
Цікавая і багатая на прыродныя дзівосы наша родная старонка. Давайце цаніць тое, што мы маем!
Настаўнік: Кісялёва І.А