Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Вусны часопіс “Зямля пад белымі крыламі”

Дата: 18 мая 2018 в 14:25, Обновлено 18 мая 2018 в 14:37
1 301 просмотр

Кожны народ, кожная краіна мае мову. Беларусы шануюць сваю мову, ганарацца ёю. У чацвер мы размаўлямі не толькі пра мову, але і пра нашых славутых землякоў, культуру, гісторыю і традыцыі беларускага народу. Колькі цікавага даведаліся вучні! Мэтай занятку было фарміраванне пачуцця любві і павагі да Радзімы, выхаванне патрыятычных адносін да яе мінулага і сучаснага.
Наша краіна – прыгожая! Гэта сапраўды “зямля пад белымі крыламі”! У завяршэнні занятку вучні праслухалі мілагучны верш Уладзіміра Скарынкіна аб нашай Радзіме “Белая Русь мая”:

Белая Русь мая! Чыстая ты мая! Родная ты мая!
Белыя гоні бульбы, белые косы дзяўчат.
Воблакаў белых над Бугам вечны парад!
Белых грыбоў кашолкі, белыя плечы бяроз.
Белыя россыпы золкіх чыстых світальных рос.
Белых туманаў плыні, белыя вершы буслоў.
Ціхая завадзь Бяліныч, рык белавежскіх зуброў.
Вейкі рамонкаў белых, белыя грывы завей.
Чыстыя душы смелых, простых тваіх людзей.
Не засмуцілі войны позірк лагодны твой.
Толькі бялеюць скроні ўдовінай сівізной.
Белая Русь мая! Чыстая ты мая! Родная ты мая!

Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.