Падарожжа ў мінулае “Як да нас прыйшла кніга”
Для вучняў 2 “Б” класа такое падарожжа стала сапраўдным адкрыццём. Слухачы даведаліся, пра тое, што раней літары высякалі на камянях і выцісквалі на гліняных плітах. Цікава было ўяўляць, як выглядала такая кніга. Вялікая, цяжкая! Шмат часу прайшло да таго, калі людзі навучыліся пісаць на бяросце, а потым і на паперы.
А вось пытанне аб беларускім першадрукары не было складаным. Вучні ўжо ведаюць нашага славутага Францыска Скарыну. Самастойна яны расказвалі пра тое, як раней кнігі перапісвалі “ад рукі” і адкуль узнікла паняцце “чырвоны радок”. А вы ведаеце? У гэтым нам допамог верш Максіма Багдановіча:
На чыстым аркушы, прад вузенькім акном,
Прыгожа літары выводзіць ён пяром,
Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі
Чырвоную страку, усякімі цвятамі:
Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў
I птах нявіданых, спляценнем завіткоў
Ён пакрашае скрозь — даволі ёсць знароўкі —
Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі
I загалоўкі ўсе,— няма куды спяшыць!
Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць
Пяро гусінае, і гляне: светла сонца
Стаўпамі падае праз вузкае аконца...
Сотнікава А.М., класны кіраўнік