Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Уважаемые родители, из каких источников вы узнаёте об актуальных событиях, происходящих в учреждении образования?
Всего 7 человек

Распавядаем па-беларуску

Дата: 18 сентября 2017 в 15:50, Обновлено 5 декабря в 08:07
Навiны класаў | Назад | Архiў 2017 года | Сачыце за Беларускай Вікіпедыяй​ | Знакамітыя беларусы | 
"Не проста ў словы я гуляю --
на роднай мове размаўляю"
Па пытаннях навучання дзяцей у беларускамоўных класах прапануем тэлефанаваць:
дырэктар школы Якіменка Iгар Віктаравіч, 24-52-29 - кожны тыдзень у аўторак з 14:00-20:00
намеснік дырэктара па навучальнай рабоце (пачатковая школа)
Марушэнка Святлана Іванаўна з 8:00 да 17:00 24-52-61 
сакратар школы Міркіна Святлана Яўгенаўна з 8:00 да 17:00 тэл.24-50-15
У летнi перыяд прыем дакументаў  будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 28 жнiўня
з 8:00 да 13: 00 каб. № 5
з 15:00 да 20:00 каб № 5
субота з 9:00 да 13:00 каб №5.
Сардэчна запрашаем у нашу школу!
(вул. Габраўская, 16)
У  2019/2020 навучальным годзе на базе сярэдняй  школы № 34 г.Магiлева працуе  II"Г" клаc (навiны) ,  IV "Г"клас (навiны) з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16). Па жаданнi бацькоў (або асоб іх замяняючых) ствараны першы клас таго ж накірунку. ; II, X клас з беларускай мовай навучання працуюць на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24).

             

Изображение

Так склалася гістарычна, што большасць жыхароў нашай краіны валодаюць беларускай мовай, аднак у штодзённым жыцці не скарыстаюць родную мову зусім ці скарыстаюць рэдка, аддаючы перавагу рускай мове. Абсалютная большасць вучняў школы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, вучацца думаць, мець зносіны на рускай мове. Таму ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва" вядзецца работа, скіраваная на папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры сярод дзяцей і падлеткаў.

Изображение

Ці ведаеце вы гарады Беларусі? Адкуль з'явіліся іх назвы? Чаму іх так назвалі? Вучні 4 "В" класа вучыліся разважаць, успаміналі легенды і гісторыі аб паходжанні гарадоў. Асабліва цікава было разгадваць крыжаванку "Гарады Беларусі". І ведаем, і чуем назвы гарадоў, а вось не ўсе адгадалі. Але гэта цікава: працаваць разам і даведацца пра нешта новае, патрэніраваць свою памяць.
Нікіціна І.М., класны кіраўнік 4 "В" класа

02.12.2019   в 12:00 | Никитина И. Н. |
Изображение

29.11 для вучняў 4-х класаў была праведзена выстава “Беларускія пісьменнікі- дзецям”. Вучні пазнаёміліся з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры, даведаліся пра жыццё і творчасць некаторых беларускіх пісьменнікаў, якія пісалі для дзяцей і пра дзяцей: Я.Коласа і Я.Купалы, М.Лынькова і А. Вольскага, П. Місько і Г.Марчука.
Настаўніца 4 “А” класа Шышова М.М.

Изображение

У групах падоўжанага дня 28 лістапада прайшла выстава малюнкаў “Беларусь, мая Радзіма”. Галоўная мэта мерапрыемства - пашырэнне ведаў вучняў аб сваёй краіне, выхаванне пачуцця патрыятызму. Навучэнцы з радасцю прынялі ўдзел і праявілі сваю фантазію і талент. Малюнкі атрымаліся розныя. Кожны па – свойму адлюстраваў навакольны свет. Самым распаўсюджаным жанрам малюнкаў стаў пейзаж: зеляніна нашых лясоў і палёў, блакіт азёр, і аіст, як сімвал міру і спакою нашай Радзімы.
Выхавацелі ГПД

Изображение

"Знак бяды"

21 лiстапада адзiнаццацiкласнiкi нашай школы наведалi кiнатэатр "Ветразь", дзе прагледзелi мастацкi фiльм "Знак бяды" па аднаiменнай аповесцi В. Быкава.

28.11.2019 в 13:43 | Миркина С. Е. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

21.11.2019 у школьнай бiблiятэцы была арганiзавана выстава – паведамленне "Славутыя сыны Беларусi".
Вучнi 8-х класаў пазнаёмiлiся з жыццём i дзейнасцю гiстарычных асоб Беларусi, такiх як Ефрасiння Полацкая, Францыск Скарына, Кiрыл Тураўскi. Таксама было распавядана пра творчасць беларускiх мастакоў: Марка Шагала i Iвана Хруцкага. Напрыканцы вучням была прапанавана кнiжная выстава.

Изображение

Беларусь – мая краiна
14 лiстапада ỳ групах падоỳжанага дня прайшлi мерапрыемствы на тэму «Беларусь – мая краiна». З вучнямi былi праведзены гутаркi «Якая яна, мая краiна?!», разгляданне фотавыставы «Прыгажосць роднага краю», знаёмства з легендамi аб Магiлёве, чытанне твораỳ беларускiх пiсьменнiкаỳ, арганiзована выстава малюнкаỳ «Сцяг маёй краiны».
Мерапрыемствы былi накiраваны на выхаванне ỳ вучняỳ маральна-патрыятычных якасцяỳ, любовi да сваёй краiны.

Выхавацелi ГПД

Изображение

31.10.2019 гогда ў школе адбыўся конкурс “Юны рытар” сярод вучняў IX класаў. Гэты конкурс з’яўляецца своеасаблівай прыступкай – падрыхтоўкай да алімпіяды па беларускай мове. Удзельнікі павінны былі прадэманстраваць уменне прыцягнуць увагу слухача, раскрыць тэму, выказацца на роднай мове.
Пераможцам стала вучаніца IX “А” класа Марозава Крысціна, якая і будзе прадстаўляць школу на раённым этапе конкурсу.

Изображение

24 кастрычнiка у ГПД прайшла вiктарына "Знауцы роднай мовы" Дзецям прапанавана было разгадаць загаткi на беласкай мове пагуляць у перакладцыкау, растлумачыць прыказкi.

Дзецi с задавальненем прымалi удзел у вiктарыне.

17 кастрычнiка ў школьнай бiблiятэцы прайшло фальклорнае падарожжа ў выглядзе гульнявога конкурсу.
У ходзе мерапрыемства вучнi падарожнiчалi па станцыях «Прыказкi i прымаўкi», «Загадкi», «Прыкметы», «Казкi». На кожным прыпынку iх чакалi розныя заданнi. Трэба было адрознiць прымаўку ад прыказкi, адгадаць загадкi, назваць якiя ведаюць прыкметы, пазнаць казку.
Дзецi з задавальненнем прымалi удзел у гульнi.

Изображение

10 простых парадаў

• 1. Пазбаўцеся страхаў
Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:
А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..
В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

Изображение

11 класы наведалi кiнатэатр "Ветразь ", дзе пазнаемiлiся з кiнатворчасцю В. Быкава i паглядзелi фiльм "Узыходжанне "

Изображение

Загадкі – кладзезь народнай творчасці, мудрасці і кемлівасці. Гэты жанр фальклору спадабаецца дарослым і дзецям. У тым пераканаліся вучні пачатковых класаў, якія прынялі ўдзел у кірмашы “Загадку адгадай – цукерку атрымай”. Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі настаўнікі і вучні 4-х класаў.
Настаўнікі 4-х класаў

Изображение

У групах падоỳжанага дня 26 верарасня прайшла гульня «Загадкi прыроды». Мэта гэтага мерапрыемства: развiццё кругагляду вучняỳ, выхаванне беражлiвых адносiн да прыроды, бо загадкi не толькi развiваюць памяць, мышленне, але яшчэ i пашыраюць веды навакольнага свету. Таксама дзецi ỳ гульне замацавалi назвы дрэỳ, птушак, грыбоỳ i з᾽яỳ прыроды на беларускай мове.
Мерапрыемства прайшло цiкава, дынамiчна i весела. Удзельнiкi праявiлi cваю згуртаванасць i актыунасць.

Изображение

19.09. Беларускамоўны чацвер. У школьнай бiблiятэцы да 95-годдзя з дня нараджэння Артура Вольскага праводзiлася гадзiна лiтаратурнага партрэта. Вучнi 4 «А» класа пазнаёмiлicя з творчасццю беларускага пicьменнiка i паэта. Для iх прагучалi ўрыўкi з казак «Сцяпан — Вялiкi Пан», «Лясныя мастакi», «Каваль — Залатыя Рукi». Вучнi паўдзейнiчалi ў конкурсе на выразнае чытанне вершаў А. Вольскага. Лепшыя чытачы былi ўзнагароджаны прызамi. Мерапрыемства прайшло весела i цiкава.

12.09. Беларускамоўны чацвер. Кірмаш “Загадку адгадай-цукерку атрымай”
Загадкі – кладзезь народнай творчасці, мудрасці і кемлівасці. Гэты жанр фальклору спадабаецца дарослым і дзецям. У тым пераканаліся вучні пачатковых класаў, якія прынялі ўдзел у кірмашы “Загадку адгадай – цукерку атрымай”. Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі настаўнікі і вучні 4-х класаў.
Настаўнікі 4-х класаў

Изображение

Цiкава i займальна прайшоу беларускамоуны чацвер для вучняу 5-6 класау. Яны сталi удзельнiкамi арт-майстэрнi "Малюем роднае слова"

Изображение

У Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і цяпер. Пра гэта даведаліся ў беларускамоўны чацвер вучні паралелі 4-х класаў.

Изображение

Да гэтага свята рыхтаваліся дзеці і бацькі 3”Г” класа.
Сямейныя фотаздымкі, малюнкі, сумесная падрыхтоўка, інсцэніроўкі, чытанне вершаў, сповед пра сваю сям’ю – гэта тое, што аб’ядноўвае нас у адну школьную сям’ю.

Изображение

У 2018/2019 навучальным годзе першага верасня зноў адчыніліся дзверы нашай школы для вучняў першага класа – беларускамоўнага класа. На першы погляд нічога асаблівага не адбылося, але колькасць вучняў здзіўляе – усяго пяцёра: 2 дзяўчынкі і 3 хлопчыкі. Але зараз навучаецца ў 1 Г класе ўжо сем вучняў. Менавіта ў рабоце з імі таксама ўзнікаюць цяжкасці. І гэта не дзіўна: першы год навучання, час пераходу ад гульнёвай да вучэбнай дзейнасці, заўсёды самы цяжкі. Калі пераход адбудзецца паспяхова і дзіця засвоіць азы вучэбнай дзейнасці, у яго сфарміруюцца станоўчыя матывы вучэння, з’явіцца перспектыва далейшага развіцця. Калі ж дапушчаны памылкі ў пачатку вучобы, настаўніку давядзецца займацца як вучэбнай, так і карэкцыйнай работай.

Изображение

Большасць з нас не ўяўляе сабе свята без падарункаў. Дарыць падарункі, зробленыя сваімі рукамі – вельмі прыемна, асабліва сваім любімым і родным людзям.
Задачамі праведзенага мерапрыемства ў пачатковых класах было пазнаёміць з традыцыямі свята Вялікдзень, вучыць дзяцей рабіць паштоўкі з паперы, выхоўваць любоў і павагу да бацькоў і родзічаў, жаданне прыпаднесці ім падарунак, зроблены сваімі рукамі.
Настаўнік Ісачанка А. К.

Изображение

"Ад прадзедаў спакон вякоў..."
Наша спадчына-гэта і мова, і гісторыя, і культура нашага народа.
Сення вучні 4"А" класа ў чарговы раз апынуліся у мінулым нашай краіны...

Изображение

У 2 "В" класе ў беларускі чацвер адбылося чытанне беларускіх казак.
Дзеці прынеслі кнігі з казкамі, расказалі самыя цікавыя прачытаныя гісторыі. Вучні задавалі пытанні па казках, загадкі і рэбусы. Шмат хто з дзяцей намаляваў малюнак да свайго твора. Удзел прынялі ўсе, абыякавых не засталося, занятак прайшоў весела і цікава. Чытайце беларускія казкі разам з намі !
настаунik Кiселева I.А.

Изображение

Сустрэча сталічных гасцей
2 красавіка адбылася сустрэча вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілева” з гасцямі з г. Мінска. Паэтка, этнакультуролаг, журналіст Антаніна Хатэнка пазнаёміла вучняў 9А і 10Б класаў з абрадавым календаром нашых продкаў і тымі абрадамі, якія захаваліся ў нашым жыцці. Вучні з цікавасцю слухалі, уключаліся ў гаворку, адказвалі на пытанні. Самыя актыўныя атрымалі падарункі- каляндар з малюнкамі і словамі на кожны дзень.
Пасля размовы вучні з захапленнем слухалі беларускую музыку, разглядалі музычныя інструменты, на якіх гралі нашы продкі (дуда, жалейка, мандаліна, варган і інш.). А пазнаёміў падлеткаў з імі Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык, літаратар. Сустрэча была цікавай. Напрыканцы вучні разам з гасцямі спелі песню пра чмяля.

Намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце С.І. Марушэнка

Изображение

Традыцыям нельга змяняць. У беларускамоўны чацвер дзяцей школьнага лагера чакалі гульні, конкурсы на роднай мове. Пасля ўсе з задавальненнем глядзелі беларускія мультфільмы.

Изображение

4 А клас правёў разам з малодшымі беларусікамі 1 Г класа дзень забаў)))

Изображение

Такая розная вопратка, і гэта толькі на Магілеўшчыне...

Изображение

Да свята 8 Сакавіка вучні 1 “Б” класа рыхтаваліся з вялікай адказнасцю. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем “гарталі ”старонкі вуснага часопіса “Мая матуля”. Гучалі цікавыя расказы аб маці, вершы аб вясне і віншаванні са святам. Асабліва цікавай была выстава малюнкаў і фотаздымкаў, прысвечаная маці. Святочныя паштоўкі і кветкі, зробленыя рукамі дзяцей, былі лепшым падарункам для маці і бабуль.
Краткоўская Н.В., класны кіраўнік

Изображение

Вучні 7 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі цікавай гульні “Мая родная мова”, якую падрыхтавала і правяло беларускамоўнае таварыства “Мовананова”. Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы.

Изображение

У дзень роднай мовы дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» далучаецца да акцыі «Гаворым па-беларуску».

Изображение

У дзень роднай мовы вучнi 1г класа працягнулi знаемiцца з беларускiмi словамi, вымауленне якix у рускай i беларускай мовах адрознiваецца. Знайсцi новыя словы i даць iм пераклад не было складаным: словы дзецям дауно вядомыя i на слыху неупершыню. Яны назiралi за сувяззю ва yтварэннi слоу "цукернiца", "сальнiца", "цукарнiца"...падбiралi словы-"сваякi", гулялi y "словы наадварот"… Свята было насычаным i цiкавым.

Изображение

На занятку вучнi ГПД "Д" i ГПД "В"пазнаемiлiся з творчасцю беларускiх пiсьменнiкау К. Кiрыенкi, У Лiпскага. Дзецi чыталi вершы "На санках", " Парог бацькоускай хаты", "Я тут жыву", разгадвалi загадкi, гулялi у настольных гульнi. Заняткi прайшлi вельмi цiкава, займальна, павучальна.

Выхавацелi: Тарасава l. Г., Дубровская О. Н.

Изображение

14 лютага у вучняу 4”А” класа адбылася сустрэча з дзіцячым часопісам “Юны выратавальнік”. Дзець пазнаёміліся з цяжкасцямі працы выратавальнікаў і пажарных. Пазнаёміліся з пажарнымі прыладамі і як імі карыстацца. На працягу сустрэчы дзеці з задавальненнем разгадалі крыжаванку, склалі вуснае выказванне на тэму “ Якасці прафесіі выратавальнік-пажарны”.

Кіраўнік пачатковых класаў Кісялёва Н.І.

Изображение

7 студзеня ў 3 Г класе прайшло свята, прысвечанае году малой радзімы.
Дзеці чыталі шмат вершаў пра Радзіму. Была зроблена інсцэніроўка “Якая я добрая”, загадвалі загадкі, чыталі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму. Тэма Радзімы заўседы хвалюе маленькіх вучаніц.
Верш “Родны куточак маёй Беларусі” мы змяшчаем на нашай старонцы, так як ён з,яўляецца нашай асаблівай творчасцю. Што атрымалася- паразважайце самі!
Настаўніца 3 Г класа Ціханоўская Л.П.

Изображение

Вучні 6 "А" і 7 "А" класаў вырашылі зацікавіць малодшых школьнікаў творамі беларускай літаратуры. Яны падрыхтавалі міні-інсцэніроўкі розных твораў і выступілі перад гледачамі.

Изображение

У госці да вучняў сярэдняй школы №34 г.Магілёва завіталі беларускі паэт-песеннік Леанід Дранько-Майсюк і рэдактар часопіса “Верасень”, паэт Эдуард Акулін. Цэлую гадзіну гучалі вершы, песні не толькі з вуснаў прафесіяналаў, але спрабавалі паказаць свой талент і навучэнцы школы.

Изображение

У групе падоўжанага дня першыхкласаў прайшло мерапрыемства "Сцяжынкамі роднага краю". Дзеці адправіліся ў "падарожжа" па родным краі. На прыпынках іх чакалі вясёлыя заданні. Дзеці з захапленнем разгадвалі загадкі пра прыроду і жывёл, спявалі песні, узгадвалі беларускія народныя казкі, гулялі ў гульні нашых продкаў. Усім было весела і цікава.

Изображение

17.01.2019 у школьнай бібліятэцы праводзілася мерапрыемства “Святы і абрады беларусаў”. Вучні 3”А” класа пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі святамі і абрадамі. Беларускія святы маюць не толькі культурную каштоўнасць, але і вялікі выхаваўчы патэнцыял. Вучні даведаліся пра абрадаваю паэзію, народныя звычаі і рытуалы.

Изображение

 

20 снежня ў 2 “Б” класе прайшоў конкурс малюнкаў “Хутка Новы год”. Дзеці расказалі, як рыхтуюцца да сустрэчы Новага года, чаго яны жадаюць атрымаць у падарунак ад Дзеда Мароза, якую ёлку плануюць паставіць у доме. Вучні распаведалі пра цацкі, якімі ўпрыгожаць ёлку. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі намалявалі, як будзе выглядаць іх лясная госця, упрыгожаная да свята.
Нікіціна Н. М., класны кіраўнік 2 “Б” класа

Изображение

Падарожнічаць заўсёды весела і цікаўна. Асабліва, калі гэта літаратурнае падарожжа “Беларусь – мая краіна” . У гэтым упэўнены вучні 1 “Б” класа, якія даведаліся шмат новага і цікавага з гісторыі роднай Беларусі, адкуль пайшлі словы “Радзіма” і “Бацькаўшчына”. Звярнулі ўвагу на галоўныя сімвалы нашай дзяржавы. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, тлумачылі прыказкі і прымаўкі, старанна выконвалі розныя займальныя заданні. Дзякуючы супрацоўнікам дзіцячай бібліятэкі ім.А.Пушкіна, падарожжа была вельмі карысным, пазнавальным.
Краткоўская Н.В., настаўнік пачатковых класаў.

Изображение
Изображение

У групе падоўжанага дня прайшла гульня – вандраванне па казцы “Гусі – лебедзі”. Дзецям было прапанавана адправіца ў чароўнае падарожжа па казцы, дзе яны павінны быліразгадаць загадкі, выканаць розныя заданні, паказаць сваё сяброўство, узаімадапамогу, праявіць спрытнасць і ўвагу. Усім было цікава.

29.11.18 в 17:30 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

На занятку вучнl ГПД "Д" i ГПД" Г" знаемiлiся з народнымi прыкметамi восенi, чыталi вершы аб самай цудоyнай пары года: " Восень залатая", "Лicтапад". Вучнi разгадвaлi загадкi, pэбусы. Заняткi прайшлi вельмi цiкава, займальна, з вялiкай карысцю для дзяцей.
Выхавацелi: Тарасава l. Г., Кiреева Е.Б.

Изображение

На тыдні прафарыентацыі ў 2 “В” класе прайшла класная гадзіна, прысвечаная тэме прафесій. Вучні расказалі, якія прафесіі яны лічаць важнымі і патрэбнымі. Расказалі, кім мараць стаць, калі вырастуць. Было пачута мноства прафесій: лекарка, настаўнік, пажарны, праграміст, міліцыянер, цырульнік, мастак.
Пад канец класнай гадзіны дзецям прапанавалася разгадаць загадкі пра прафесіі, паказаць мініяцюру: дзяўчынкі паспрабавалі сябе ў ролі цырульніка, хлопчыкі былі канструктарамі. Таксама дзеці намалявалі малюнкі.
Урок прайшоў з карысцю і задавальненнем, бо ўсе акунуліся ў свет прафесій!
Кісялёва І.А.- настаўнік пачатковых класаў

Изображение

Сёння 15 лiстапада - беларускамоўны чацвер. Вучнi 4 «В» класа ў чарговы раз праводзiлi конкурс «Знаўцы беларускай мовы». Адгадвалi загадкi, успамiналi беларускiя прыказкi i прымаўкi, былi перакладчыкамi. Знаёмiлiся з крылатымi выразамi i народнымi павер’ямi. Перамог дух сяброўства.
Любіце родную мову так, як любім яе мы!
настаўнik Петрова О.П.

Изображение

У кожнага народа ёсць свае запаведныя словы – сімвалы. За імі сутнасць і жыццёвая праўда народа, яго мараль і духоўныя каштоўнасці.
Для беларусаў адным з такіх слоў з,яўляецца “Полацк”.
У мэтах больш глыбокага азнаямлення з гісторыяй сваёй краіны вучні
4 “А” і 4 “Б” класаў наведалі самы старажытны горад Беларусі - Полацк.
Дзеці пабачылі старажытныя сцены Сафійскага сабора, з захапленнем разглядалі фрэскі XII стагоддзя Спаса- Ефрасіннеўскай царквы.
Вялікую цікавасць выклікала ў дзяцей наведванне музея гісторыі кнігадрукавання.
Вучні яшчэ раз пераканаліся ў тым, што гісторыя Беларусі багата на падзеі і выдатных людзей.
Настаунiк Зубова Е.М.

Надвор'е выдалася цёплае. А чаму ж не пагуляць...

01.11.2018 в 12:40 | Штукарёва О. Н. | нет комментариев | редактировать |

Изображение

У чарговы раз чацвер збірае ўсіх для размовы на нашай роднай мове. Сёння вучняў 3 “Б” класа чакала пазнавальная віктарына “Літаранка”. Было прапанавана некалькі заданняў – блокаў. Дзеці адгадвалі загадкі, былі перакладчыкамі, успаміналі беларускія прыказкі, прымаўкі і нават павер’і. Цікавым для ўсіх аказалася заданне сабраць з літар беларускія словы і паставіць у іх націскі. Таксама прыятна было пачуць мілагучныя беларускія вершы Я. Коласа, Я. Купалы і М. Танка.

Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў

Сення вучні беларускамоўных класаў наведалі музей "Беларуская хатка"

Изображение

У беларускамоўны чацвер вучні 1 "Г",3"Г" і 2"А" класаў наведалі цудоўны куточак мінуўшчыны...

Изображение

Ці ведаеце вы сваю родную мову? А як размаўлялі нашы продкі? Цікава было б паслухаць іх сёння. А яны бы пыталі нас, пра што мы гаворым.
Цікавыя выразы роднай мовы – гэта тэма на самой справе зацікавіла вучняў 3 “В” класа. Яны даведаліся, якія выразы ўжывалі нашы продкі. Нават падказкі настаўніка не заўсёды дапамагалі адгадаць слова.
• Хатуль - клунак рэчаў, звязаных у хустку.
• Капец - куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і зямлёй.
• Шчадрэц - звычай адзначыць вечар напярэдадні Новага года.
• Твань - дрыгва, багністае месца.
• Гіль - снягір.
• Сярпянка - баваўняная тканіна.
Дзеці пазнаёміліся з крылатымі выразамі выдомых людзей пра нашу родную мову.
• Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф. Багушэвіч)
• Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф. Скарына)
• Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я. Колас)

Нікіціна І.М., настаўнік пачатковых класаў

"Карагод круглы год"- так называлася чароўная вандроўка па розных порах года, у якой прымалі ўдзел вучні 1 "Г" класа.

Як вядома, усе дзеці любяць казкі. Чытаць, слухаць і асабліва маляваць. У сённяшні чацвер у 3 “Б” класе прайшоў конкурс малюнкаў “Беларуская казка”. Заданне намаляваць герояў казак не толькі зацікавіла вучняў, але і выклікала натхненне зрабіць сапраўдную выставу. Важна было не толькі паказаць свой малюнак, але і коратка расказаць усім сваю беларускую казку. У работах дзяцей можна было пабачыць герояў такіх чарадзейных казак, як “Залатая яблынька”, “Цудоўная дудка”, “Музыка-чарадзей”.
Мерапрыемства пакінула пасля сябе не толькі добры настрой, але і жаданне размаўляць на нашай мілагучнай беларускай мове.

Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў

Изображение

У 2018/2019 навучальным годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілева” зноў быў адкрыт 1 Г клас з беларускай мовай навучання ў якім займаецца 5 вучняў: 2 дзяўчынкі і 3 хлопчыкі.

03.10.18. 11:48 | Сачивко К. Ф. |
Изображение

Наш лагерь посетила инспектор ГАИ. Она рассказала ребятам о безопасном поведении на дорогах, о несчастных случаях и об опасностях, с которыми могут столкнуться дети в период летних каникул. Во время беседы наши воспитанники вспомнили и закрепили свои знания по ПДД и личной безопасности.

Сотникова Е.Н., старшая вожатая

Изображение

Сегодня, 22 июня, в день ставшим печальным в истории нашего народа, мы напомнили ребятам о событиях, которые произошли 77 лет назад. Минутой молчания мы почтили память всех погибших во время Вов. В каждом отряде было проведено мероприятие, посвященное памяти участников Вов.
Мы помним…

Сотникова Е.Н., старшая вожатая

Ребята 4 отряда «прошли» по страницам устного журнала «Безопасные каникулы» и ещё раз поговорили о необходимости соблюдения правил безопасного поведения в природе.

Воспитатели: Фирсенкова О.В.
Тарасова И.Г.

Изображение

В нашем лагере прошла всеми любимая игра с поиском настоящего клада. Вокруг школы было организовано 5 станций: «Меткий стрелок», «Загадочная», «Музыкальная», «Витаминный алфавит» и «Сказочная викторина». Пройдя все станции и набрав наибольшее количество баллов, 4 отряд смог получить 4 подсказки о местонахождении клада. Для того чтобы найти клад, ребятам нужно было проявить свои математические и логические знания, а также умение ориентироваться в пространстве. Малыши были рады не только весёлой подвижной игре, но и сладкому кладу. На лицах у ребят после мероприятия светились улыбки!

Сотникова Е.Н., старшая вожатая

Изображение

Сегодняшний день в лагере прошёл под названием «День смеха». Время на различные виды деятельности было распределено по часам.

8.00-9.00 - час рукопожатий
9.00-10.00 – час пения
10.00-11.00 – час веснушек
11.00-12.00 – час бантиков
Больше всего ребятам понравился час веснушек. Но и в другие часы никому не пришлось скучать. В час пения дети не только пели, но смогли ещё и потанцевать. Всем было весело и это самое главное в наш День смеха.

Сотникова Е.Н., старшая вожатая

Изображение

15.06.2018г. С детьми 3,4 отрядов пришкольного оздоровительного лагеря «Улыбка» в библиотеке школы проводился час – размышление «Будьте милосердными к братьям нашим меньшим». Цель мероприятия: Воспитание любви, доброго отношения к животным, чувства ответственности за их жизнь и безопасность.
Ребята внимательно и с интересом слушали рассказы о животных. Принимали активное участие в беседе, наперебой рассказывая о своих домашних питомцах

Изображение

В нашем лагере прошёл конкурс рисунков. Но ребята рисовали не просто на бумаге, а цветными мелками на асфальте. Такой вид занятия нравится всем: от мала до велика. Дети изобразили свою самую любимую пору года – лето! После того, как дети проявили свою фантазию и воображение, наш школьный двор превратился в настоящий расписной ковёр. Увеселительной ноткой было музыкальное сопровождение на протяжении всего конкурса.

Сотникова Е.Н.,
старшая вожатая

А у нас очередной цветной день! И сегодня в почёте синие и голубые цвета в одежде и аксессуарах.
Голубой – это цвет эмоциональности, цвет общения. Голубые тона производят впечатление легкости, воздушности, чистоты. Голубой это цвет ясного неба, прозрачной воды. Этот цвет учит, его называют «цветом истины». Голубой также цвет мира, он тих и спокоен.
Синий является вторым из цветов холодного спектра. Он помогает прийти к покою, стимулирует вдохновение, творчество, веру и преданность. Синий предполагает мягкость, терпение и самообладание. Синий также представляет собой силу разума, ясность мысли.

Синие лужи весны
Голубые, синие
Небо и ручьи.
В синих лужах плещутся
Стайкой воробьи.
На снегу прозрачные
Льдинки – кружева.
Первые проталинки,
Первая трава.

Победу снова одержали наши активисты – 3 отряд!
Сотникова Е.Н.
старшая вожатая

13 июня в школьном лагере "Улыбка" прошло учебно - тренировочное занятие по эвакуации. Воспитатели и воспитанники лагеря покинули здание организованно и в кротчайшие сроки.
Ведущий специалист МОО РГОО ОСВОД Иченский В.Н. рассказал ребятам о правилах безопасного поведения во время летних каникул.

Конструирование развивает у детей внимание, логическое мышление, воображение, моторику. Лего – самый знаменитый и любимый всеми конструктор. Тема нашего конкурса «Мир глазами детей». Среди экспонатов можно было увидеть машины будущего, дома и сооружения, созданные детьми с необычайной фантазией. Ребята не только отлично провели время, но и учились быть ответственными за порученное дело.
За свои старания все участники получили призы.

Сотникова Е.Н.
старшая вожатая

Очередной цветной день в лагере получился весёлый, яркий и запоминающийся. Зеленый цвет – цвет самой природы, вечного обновления. Он вызывает чувство уравновешенности, гармонии, спокойствия и надежды, помогает рассеивать отрицательные эмоции. Он повышает тонус, создаёт ощущение отдыха, надолго повышает работоспособность. Лучше всего он увеличивает остроту зрения и концентрацию внимания.

Изображение

Сегодня, 6 июня, ребята I отряда, школьного лагеря «Улыбка» посетили школьный музей Великой Отечественной войны.
В музее царила тишина, только голос рассказчика звучал тихо и убедительно.
С особым вниманием рассматривали ребята материалы, экспонаты, фотографии музея.
Было много вопросов. Но на один вопрос я так и не нашла ответа «Почему они и почему так?» Пусть каждый из живущих на Земле попытается ответить на него!
Вожатые и воспитатели I отряда

Изображение

Сегодня, 5 июня, отмечается день рождения просветительницы белорусской – Ефросинии Полоцкой. Ребята I отряда оздоровительного лагеря «Улыбка», подготовили и провели праздник, посвящённый этой дате.
С особым настроением, с большим интересом вспомним события, связанные с именем нашей святой.
Жизнь Ефросинии Полоцкой является примером доброты, мужества, преданности для белорусского народа.
В конце праздника звучали строки стихотворения
«Гонар Беларусі,
Вобраз дарагі!
Маці Еўфрасіння
Святасць ад святынь…»
Воспитатели I отряда

Изображение

6 июня состоялось официальное открытие лагеря "Улыбка. Ребята собрались в актовом зале на концерт, подготовленный воспитанниками лагеря. Начальник лагеря Марушенко Светлана Ивановна поздравила ребят и напомнила им о правилах безопасного поведения в лагере. Каждый отряд подготовил номера художественной самодеятельности. А ведущая - организатор лагеря Сотникова Елена Николаевна никому не давала скучать: загадки, шуточные задания и даже клятва воспитанника лагеря.
Никитина И.Н., воспитатель лагеря

Изображение

Воспитанники пришкольного лагеря "Улыбка" посетили библиотеку им. А.С. Пушкина. Работники библиотеки подготовили для ребят игровую программу "Лето звонкое". Мальчишки и девчонки отгадывали загадки, пели песни караоке, представляли инсценировки. Самые активные участники получили призы.
Никитина И.Н., воспитатель лагеря

Изображение

В рамках данной акции в школьном лагере прошли мероприятия, призывающие создать все необходимые условия для безопасного отдыха детей в период летних каникул.
В игровой форме воспитанники повторяли правила безопасного поведения. Викторина знатоков ПДД, беседа “Огонь друг или враг человека”; выставка рисунков “Спасатели глазами детей” помогли ребятам закрепить свои знания в данном вопросе.

Сотникова Е.Н., старшая вожатая

Изображение

Каждый человек любит и дорожит своей Родиной. Всегда мы стараемся привить детям любовь и уважение к истории, культуре и традициям белорусского народа. В нашем летнем лагере прошла выставка детских работ “Мой край родной!”, где ребята отразили достопримечательность своей малой Родины! В ходе проведения данной акции дети знакомились с историей Беларуси, учились относиться с уважением ко всему окружающему.
Мы гордимся тем, что живём в Беларуси.

Сотникова Е.Н., старшая вожатая

Изображение

В нашем летнем лагере никому не приходиться скучать. Чтобы создать красочные отрядные уголки, всем пришлось потрудиться. Воспитанники постарались сделать их не только яркими, но и полезными. Здесь отряды разместили свои названия, девизы, а также информацию о безопасном поведении и действиях в чрезвычайных ситуациях.
По итогам конкурса сложно было определить лишь одного победителя. Ими стали сразу два отряда: «Радуга» и «Крутые перцы».
Молодцы! Поздравляем!
Сотникова Е.Н., старшая вожатая

Изображение

28 мая дзяўчынкі 2 “Г” беларускамоўнага класа наведалі цікавейшы музей у Магілёве “Музей гісторыі пажарнай службы”. Шмат цікавага даведаліся ад экскурсавода Ірыны Васільеўны пра стварэнне пажарнай службы ў нашым горадзе, пра былое і сучаснае жыццё працаўнікоў пажарнай службы. Вялікую зацікаўленасць у дзяўчынак выклікалі незвычайныя экспанаты музея. Дзецям яшчэ раз напомнілі пра бяспечныя паводзіны падчас летніх канікул.

Ціханоўская Л.П., класны кіраўнік 2 “Г” класа.

.

У гэты чацвер, 17 мая, вучаніцы 2 “Г” класа наведалі Цэнтральную бібліятэку, якая знаходзіцца ў цэнтры горада Магілёва. Там адбылося чытанне вершаў пра нашу Радзіму. Гучалі вершы Артура Вольскага “Няма прыгажэй”, “Радзіма”; Эдзі Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”; Леаніда Пранчака “Дарагая Беларусь” і інш.
Дзяўчынкі з цікавасцю знаходзілі новыя вершы ў кнігах, якія былі на палічках у бібліятэцы. Вялікае здзіўленне было ў дзяўчынак ад таго, што захоўваюцца такія вялікія незвычайныя кнігі старажытных гадоў. Шмат разважанняў было і пасля наведвання бібліятэкі. Вынікам было тое, што бібліятэка з’ўляецца сховішчам ведаў і там іх магчыма здабываць.
Настаўніца 2 “Г” класа Ціханоўская Л.П.

Напярэдадні свята Перамогі вучаніцы 2 “Г” класа наведалі Краязнаўчы музей. Пабылі ў аддзеле Вялікай Айчыннай вайны. Пабачылі шмат экспанатаў тых далёкіх ваенных гадоў. Уразіла ваеннае адзенне нашых салдат, камандзіраў, а яшчэ зброя, пры дапамозе якой нашы людзі заваявалі Перамогу!
Прайшлі дзяўчынкі і па Алее Памяці.
“Паклон наш зямны
Усім, хто дамоў
Не вярнуўся з вайны”.
Настаўніца 2 “Г” класа Ціханоўская Л.П.

Скончыўся конкурс даследчых работ. Дзве дзяўчынкі 2 “Г” класа працавалі па тэме “Хлеб над усім пануе”. Шмат матэрыялу было перепрацавана, складзена сваіх аўтарскіх прыказак і прымавак пра хлеб. Выдадзены зборнік прыказак і прымавак “Хлеб над усім пануе”, ён добры дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, з ім лягчэй вывучаць родную мову.
За добрую і патрэбную працу Турандзіна Таццяна і Самойленка Эвяліна адзначаны ўзнагародай – дыпломам III ступені. Маленькія вучаніцы беларускамоўнага класа сталі пераможцамі. Віншуем іх!
Настаўніца 2 “Г” класа Ціханоўская Л.П.

Школа научных чудес «Открывай-ка!» подарила детям начальной школы настоящий подарок и продемонстрировала увлекательное научное шоу с экспериментами, викторинами и призами!
Наука — это всегда интересно и занимательно. А если эксперименты связаны с такими любимыми предметами, как воздушные шарики — это увлекательно вдвойне!
Профессор Школы научных чудес вместе с ребятами провел всевозможные опыты с воздушными шариками — лопал и надувал их самыми необычными способами, организовал «водородный взрыв», попробовал из обычных предметов сделать сладкий напиток, зубную пасту.
Учащиеся получили много интересной и полезной информации, с увлечением наблюдали за происходящим, а также участвовали в интересных опытах и захватывающих экспериментах. Научное шоу «Открывай-ка!» создало атмосферу настоящего чуда!

Изображение

1 "Б"Мая Радзіма – Беларусь

26 красавіка вучні 1 “Б” класа адправіліся ў падарожжа па роднай краіне. Яны даведаліся аб межах Беларусі, пра абласныя цэнтры, пра сталіцу Беларусі, знаёміліся з галоўнымі беларускімі рэкамі і азёрамі. Дзеці вучацца размаўляць па-беларуску.
Нікіціна Н.М., класны кіраўнік 1 “Б”.

27.04.15:43 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

По статистике с наступлением весенне-летнего периода увеличивается количество пожаров в лесных массивах и садоводческих товариществах. Самые распространенные причины этих пожаров - палы сухой растительности и сжигание мусора.

Віктарына «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь»
прайшла ў 2 Г класе ў беларускамоўны чацвер, “Дзень роднай мовы”.

Першага верасня 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярдняя школа №34 г. Магілёва” быў адкрыты другі па ліку ў горадзе першы клас з беларускай мовай навучання.

22.03.2018 з вучнямі ГПД ў бібліятэцы праходзіла мерапрыемства, прысвечанае Году малай Радзімы. Вучні даведаліся шмат цікавага пра старажытную і сучасную Беларусь з выставы кніг. Яе вобраз перш за усё складаецца з краязнаўства тых месцаў, дзе чалавек нарадзіўся і жыве,- з малой Радзімы. Усё прайшло вельмі добра. З вучнямі праводзілася віктарына.

17 сакавіка ў нашу школу завіталі прадстаўнікі бібліятэкі-філіяла №2 імя І. Шамякіна. Для вучняў 10"А" і 11 "А" класаў яны правялі інтэграваны ўрок "Чароўная кветка беларускай паэзіі", прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Я. Янішчыц. На ўроку прагучалі вершы, музычныя кампазіцыі на творы Я. Янішчыц, а таксама адбыўся прагляд дакументальнай стужкі "Святло далёкай зоркі".

Гуканне вясны – народнае беларускае свята. Згодна з ім лічылася, што калі добра паклікаць вясну, адзначыць яе прыход карагодамі, песнямі, тады і цяплець пачне хутчэй.

У чацвер у 2 “Г” класе прайшло мерапрыемства,прысвечанае беларускім казкам.

| 

Вось і першы дзень вясны. Таму ў нашым класе адбылася гутарка пра цікавую беларускую традыцыю – “гуканне вяcны”.

21 лютага – Дзень роднай мовы!
У бібліятэцы імя К.Маркса, у цэнтры горада Магілёва, прайшоў Беларускі дзень, прымеркаваны да Дня роднай мовы!

У Міжнародны дзень роднай мовы вучні 3 "В" класа выказалі пажаданне адлюстраваць усю прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы ў творчай рабоце - выпусціць насценгазету. Задаліся пытаннем, якое з беларускіх слоў з'яўляецца самым любімым у вучняў нашага класа. Кожны на папяровых сардэчках запісаў сваё любімае слова, а гэта - маці, тата, сям'я, школа, настаўніца, Радзіма, Рэспубліка Беларусь, бульба, любоў, каханне, калі ласка, дзякуй, прывітанне, радасць і іншыя. А якое ваша любімае беларускае слова?

22 лютага, у межах акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", у групе падоўжанага дня «В» адбылося выхаваўчае мерапрыемства "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся".

Изображение

"Я і мае справы. На пошце"

У 1 «В » класе прайшоў урок беларускай мовы па тэме "Я і мае справы. На пошце". На ўроку вучні адправіліся ў завочнае вандраванне на пошту. Яны пазнаёміліся з новымі словамі і выразамі па тэме, актыўна бралі ўдзел у разгадванні загадак, чытанні вершаў на роднай мове. Складалі аповеды па малюнках, адказвалі на пытанні. Пад канец урока дзеці з задавальненнем паспаборнічалі ў конкурсе хуткамовак, дзе кожны паказаў сваё майстэрства.

22,02 18:11 | Болдышева А. В. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

Уявіце сабе ўсё мноства планет і зорак… Перад вачыма адразу паўстае бязмежжа. І сярод усяго гэтага наша Зямля. Яна не самая вялікая! Але яна такая адна! А ці кожны з нас, насельнікаў прыгожай планеты Зямля, разумее, што трэба зрабіць, каб людзі сталі дабрэйшымі, а свет прыгажэйшым?

Шматгадовую і вельмі цікавую гісторыю мае беларуская кухня. У адзіны дзень беларускай мовы ў нашай школе адбылося мерапрыемства “Нацыянальная кухня беларусаў”, задачай якога было фарміраванне цікавасці і любові да гісторыі нацыянальнай кухні нашых продкаў.

15.02.18г. 15:10 | Болдышева А.В. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение
Изображение
Изображение

Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх гадоў. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага самой Радзімы.

Изображение

Шматгадовую і вельмі цікавую гісторыю мае беларуская кухня.

Изображение

“Завочнае падарожжа “Наша Радзіма Беларусь”

14,02,2018 в 13:04 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

“Жыта – ад слова жыць “жыць”

14,02,2018 в 12:54 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

Нацыянальная кухня беларусаў

Шматгадовую і вельмі цікавую гісторыю мае беларуская кухня.

14,02,2018 в 12:39 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

Беларускія гульні

У чацвер 18 студзеня вучні 1 “Б” класа пазнаёміліся з беларускімі гульнямі. Дзеці даведаліся аб назвах гульняў, аб тым, як у іх гуляюць. Асабліва спадабаліся гульні “Хованкі”, “Сляпы кот”, “Кошкі-мышкі”.
Нікіціна Н.М., класны кіраўнік 1 “Б” класа

19 января в 13:28 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

Беларускія гульні

Беларускія гульні

5 фотографий 
создан 12 февраля

Изображение

“Зімовыя святкі беларусаў” з 1”А”класам

У час наведвання бiблiятэкi вучні пазнаёміліся з парадамі па арганізацыі святкавання беларускіх народных зімовых свят. Была рэкамендавана адпаведная літаратура традыцыйнай спадчыны беларускага народа. Дзеці гулялі ў гульні, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі. Усё прайшло вельмі цікава.

18 января в 14:11 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

1 "Б"У школьнай бібліятэцы

У школьнай бібліятэцы
12 кастрычніка 2017 года вучні 1 “Б” класа наведвалі школьную бібліятэку. Зайцава Наталля Віктараўна пазнаёміла вучняў з правіламі карыстання бібліятэкай, з кнігамі, якія знаходзяцца ў бібліятэцы, дала магчымасць паглядзець і палістаць кнігі і часопісы.
Нікіціна Н.М., класны кіраўнік 1 “Б” класа

1 ноября 2017 в 12:00 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

Нябёсная заступніца Беларусі- Еўфрасіння Полацкая

26 кастрычніка ў 2 “Г” класе прайшло гэта цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае самай славутай з палачанак усіх часоў асветніцы Еўфрасінні Полацкай, якая была адной з самых адукаваных жанчын тагачаснай Еўропы.

1 ноября 2017 в 09:59 | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

Дзень маці

Напярэдадні Дня маці настаўнікаў пачатковых класаў запрасілі ў госці ў 2 “Г” клас. Класны кіраўнік Ціханоўская Лідзія Пятроўна і яе прыгажуні дзяўчынкі павіншавалі настаўніц і падарылі ім сувеніры. Вельмі прыемна было адчуваць надыход свята, асабліва калі ты знаходзішся на рабоце побач са сваімі калегамі. Жадаем усім нашым настаўніцам прыгажосці, сонечных усмешак і поспехаў у цяжкай, але такой неабходнай працы!
Нікіціна І.М., настаўнік пачатковых класаў

20 октября 2017 в 08:03 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

Беларускамоўны клас

У 2017/2018 навучальным годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілёва” працуе другі беларускамоўны клас.

5 октября 2017 в 08:03 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев | редактировать | удалить

Изображение

Лексічная гульня "Перакладчык"

У адзіны беларускамоўны дзень - чацвер вучні 2"А" класа з задавальненнем удзельнічаюць у лексічнай гульне "Перакладчык"

21 сентября 2017 в 14:19 | Якименко И. В. | нет комментариев | редактировать | удалить

Да 500 годдзя з дня нараджэння Францыскі Скарыны

Изображение

Нямала ёсць слаўных дат, пазначаных чырвоным радком у нашай тысячагадовай гісторыі. Адна з іх - 6 жніўня 1517 года. Менавіта ў гэты дзень "повелением и працею избранного мужа в лекарскых науках доктора Франциска, Скоринина сына с Полоцька" быў надрукаваны "Псалтыр", які паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню

14 сентября 2017 в 21:53 | Администратор Ш. С. | нет комментариев | редактировать | удалить

1 "В"«Зімовыя забавы» ў вучняў
4 "В": У гонар роднай Беларусі
1 "Б": У школьнай бібліятэцы
2 "Г": Нябёсная заступніца Беларусі- Еўфрасіння Полацкая
2 "Г": Дзень маці
2 "Г": Лексічная гульня "Перакладчык"
Трэнінг “Мы-беларусы”
Беларускія гульні

Назад

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.