Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

на роднай мове размаўляю.

Дата: 18 сентября 2017 в 15:51, Обновлено 30 ноября 2017 в 14:53

Легенда пра Магілеў

30.11.2017

      Сення, 30 лістапада ў 2 "Г" класе прайшло мерапрыемства прысвечанае 750-годзю Магілева.

Есць шмат паданняў, адкуль паходзець назва горада Магілеў. .самая вядомая легенда, што ён узнік на магіле Льва - вядомага разбойніка Машекі. Але мы знайшлі яўчэ адну цікавую версію.

        .

Што ў маей торбачцы

28.11.2017

     У адзіны дзень беларускай мовы 23 лістапада ў 4 “В” класе адбылася гульня “Што у маей торбачцы”. Вучні вучыліся выразна вымаўляць беларускія словы і выразы, узбагачалі сваю мову новымі словамі. Разам з настаўнікамі здзіўляліся і захапляліся прыгажосцю роднай мовы, вучыліся разважаць, дзяліцца сваімі уражаннямі па-беларускау. Гульня прынесла шмат радасці і здавальненння.

  Настаўнік 4 “В”  Куранкова А.А.

Творчы вечар Якуба Коласа

28.11.2017

       Да 135-годзя неароднага паэта Беларусі Якуба Коласа ў Цэнтральнай бібліятэкі прайшоў творчы вечар.

      Удзельнікамі былі вучаніцы 2 Г класа СШ № 34 г.Могілева, а так сама навучэнцы розных устаноў адукацыі нашага горада, жыхары і літаратары.

           Сустрэча адбылася з родзечамі Я.Коласа – унучкамі: Марыяў Міхайлаўнай і Верай Данілаўнай   Міцкевіч. Шмат цікавага распавядалі яны пра жыцце і творчасць свайго дзда – Якуба Коласа.

           Гучалі вершы,песні,якія нахняюць і хвалююць, вучаць шчырасці і дабраце, дапамагаюць глыбш зразумець і душу народа, і саміх сабе.

           Хочаца верыць, што для юных чытачоу гэта сустрэча стане дарагой і запаведнай, што і ў новых пакаленнях будзе жыць і жіць вечная,бясконца родная паэзія вялікага народнага песняра!

                                                                    Настаўніца 2 Г класа СШ №34 г.Магілева  Ціханоўская Л.П.

Экскурсія у Дукоры

27.11.2017
     Зусім нядаўна вычні 3А, 3Б класаў былі на экскурсіі у Дукорскім маентку, які  знаходзіцца недалека ад г.Мінску, у весцы Дукоры,. Дзеці пазнаеміліся з жыццем і бытам нашых продкаў, з разнымі рамествамі, якімі займаліся беларусы ў старадаўнія часы. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў розных гульнях і спаборніцтвах, з задавальненнем адказвалі на пытанні па гісторыі нашай краіны.

                                                                                              Зубава А.М. Кісялева Н.І.

Нябёсная заступніца Беларусі- Еўфрасіння Полацкая
 

Image26 кастрычніка ў 2 “Г” классе прайшло гэта цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае самай славутай з палачанак усіх часоў асветніцы Еўфрасінні Полацкай, якая была адной з самых адекаваных жанчын тагачаснай Еўропы.

Фотавыстава «Мой родны кут»

Вельмі важна навучыць малодшых школьнікаў шанаваць сваю Раздіму, беражліва адносіцца да яе славутасцей. З гэтай мэтай у 2 “Б” класе вучні разам з настаўніцай зрабілі фотавыставу “Мой родны кут”. Дзеці самастойна павінны былі вызначыць месца, што адлюстравана на фотаздымку. Таксама расказвалі, што яны ведаюць пра свой родны кут.


"Беларусь - мая радзима"

ImageУ адзіны беларускамоўны чацвер вучні 2"А" класа з захапленнем разгадвалі крыжаванкі "Беларусь - мая радзіма"

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі, якое возера ў Беларусі самае вялікае, які беларускі горад самы старэйшы, на якой рацэ знаходзіцца Магілёў і шмат іншага.

 

Выстава малюнкаў "Маі любімыя бабуля і дзядуля".
28.09.2017

ImageСёння 28 верасня ў дзень роднай мовы, вучні 3В класа падрыхтавалі да дню сталага чалавека падарунак - арганізавалі выставу малюнкаў "Маі любімыя бабуля і дзядуля".

Лексічная гульня "Перакладчык"
21.09.2017

Image У адзіны беларускамоўны чацверг вучні 2"А" класса з задавальненнем удзельнічаюць у лексічнай гульне "Перакладчык"

Да 500 годдзя з дня нараджэння Францыскі Скарыны
14.09.2017
ImageНямала ёсць слаўных дат, пазначаных чырвоным радком у нашай тысячагадовай гісторыі. Адна з іх - 6 жніўня 1517 года. Менавіта ў гэты дзень "повелением и працею избранного мужа в лекарскых науках доктора Франциска, Скоринина сына с Полоцька" быў надрукаваны "Псалтыр", які паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню.

Што для мяне беларуская мова?
07.09.2017
Картінка

Кожнаму чалавеку патрэбна нешта, што б дапамагло яму расказаць пра сябе, пра сваю сям’ю, краіну. Як птушцы патрэбна шчабятанне, так і мне неабходна мая мова, на якой бы я магла прызнацца ў каханні ці матулі сказаць, як я яе люблю! Для мяне гэтае шчабятанне – беларуская мова!

Так павялося, што кожны этнас, кожны народ мае культуру сваю, свае традыцыі і, каханне, мову. Мова – гэта багацце, сапраўдны скарб і спадчына, якую можа перадаць бацька – сыну, маці – дачцэ. Толькі мовай чалавек можа перадаць самыя розныя пачуцці.

«Беларусь — краіна маёй будучыні»
18.05.2017

«Беларусь — краіна маёй будучыні»18 мая 2017 года ў групах падоўжанага дня першых класаў прайшло выхаваўчае мерапрыемства «Беларусь — краіна маёй будучыні». Занятак прайшоў у форме падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі. Вучні спыніліся на станцыях: «Нашы сімвалы», «Родная прырода», «Славутыя імёны зямлі беларускай», «Мой родны горад». Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай роднай Беларусі, з цікавасцю адгадвалі загадкі пра родную прыроду. Першакласнікі ўсвядомілі, што яны — юныя грамадзяне сваёй краіны, што іх галоўны абавязак зараз — добра вучыцца, каб у будучым зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і багатай.

Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны»
21.04.2017

Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны»У чацвер, 20 красавіка, у пачатковай школе ў межах адзінага дня беларускага маўлення адбылося мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Так, вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў. З захапленнем слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі вершы на роднай мове. Лепшымі чытальнікамі сталі: вучаніца 2 «В» класа Драздова Руслана, вучаніца 2 «Б» класа Вырвіч Варвара, вучаніца 3 «А» класа Шаракова Вікторыя і вучаніца 4 «А» класа Картунова Алена. Дзяўчынкі прачыталі вершы Ніла Гілевіча «Мара Скарыны» і «Калі рана ўстанеш», В.Вярбы «Пралеска», Н.Галіноўскай «Размова сняжынак», Н.Кажэўнікавай «Беларусі».

Падарожжа ў мінулае
17.04.2017

Падарожжа ў мінулаеФарміраванне любові да сваёй Айчыны пачынаецца з прабуджэння цікаўнасці да яе мінулага. У гэтым упэўнены настаўніцы пачатковых класаў Лісоўская Наталля Уладзіміраўна і Кісялёва Наталля Іванаўна, таму сваё мерапрыемства ў адзіны дзень беларускага маўлення прысвяцілі «Падарожжу ў мінулае». Хлопчыкi і дзяўчынкi 3 «А» і 2 «А» класаў знаёміліся з народнымі промысламі і рамёствамі, беларускім адзеннем, убачылі старыя хатнія рэчы, прачыталі народныя казкі. Вучні даведаліся, што наша зямля багата сваімі традіцыямі, славіцца сваёй старажытнай гісторыяй, самабытнай культурай. Беларусь ганарыцца сваімі паэтамі, пісьменнікамі, музыкантамі, мастакамі.

Загадкі пра жывёлы і расліны
22.03.2017

Загадкі пра жывёлы і расліныУсе дзеці любяць адгадваць загадкі. А калі гэта загадкі на беларускай мове? Так, гэта выклікае цяжкасці, але усё-ткі цікава. У 1 «В» класе вучні справіліся з загадкамі. Яны не только адгадвалі іх, але і атрымлівалі цацкі — адгадкі загадак. А потым яшчэ і падзяліліся ведамі аб тым, дзе жывуць гэтыя звяркі — вавёрка, мурашка, вожык. Даведаліся і аб новых назвах раслін. Цяпер з лёгкасцю пакажуць і бэз, і валошку, і рамонкі. Не толькі пакажуць, але і папярэдзяць, каб не рвалі кветкі дамоў, бераглі прыроду. Ірына Мікалаеўна задаволена: вучні растуць добразычлівымі, адказнымі, стараннымі. І прырода будзе рада такім сябрам.

Адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання
15.03.2017

Адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучанняУпраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2017/2018 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў дзяцей) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).

Размаўляем па- беларуску
19.01.2017

Размаўляем па- беларуску19 студзеня вучні 4 «А» класа наведалі школьную бібліятэку. Разам з Наталляй Віктараўнай яны адправіліся у цікавае падарожжа по старонках часопіса «Вясёлка». Дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення часопіса, пагарталі яго старонкі , акунуўшыся ў свет літаратурнага выдання, прагледзелі яго рубрыкі, прынялі ўдзел у віктарыне.

Мерапрыемства «Абрады і святы беларускай хаты»
06.01.2017

Мерапрыемства «Абрады і святы беларускай хаты»22 снежня (чацвер) ў межах беларускамоўнага дня, ў школьнай бібліятэцы праходзіла мерапрыемства «Абрады і святы беларускай хаты», дзе самымі актыўнымі паказалі сябе вучні 2 «В» класа. Ад загадчыцы школьнай бібліятэкі Зайцавай Н. В. дзеці даведаліся, што абрады і святы з’яўляюцца састаўной часткай традыцый і быта беларускага народа. Вучні праверылі свае веды ў віктарыне, за што і атрымалі ганаровыя дыпломы.

125-годдзе з дня нараджэння славутага беларускага песняра Максіма Багдановіча
10.12.2016

Image9 снежня ўся Беларусь адзначала 125-годдзе з дня нараджэння славутага беларускага песняра Максіма Багдановіча. Святочныя мерапрыемствы прайшлі і ў нашай школе. Сіламі вучняў быў аформлены стэнд "Мой Багдановіч". У класах адбыліся інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя цікавым фактам з жыцця паэта. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў.

Размаўляем па-беларуску
08.12.2016

4бУ чацвер 8 снежня з вучнямі 4 "Б"класа ў школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Цудоўныя беларускія святы». Дзеці пазнаёміліся са святамі і абрадамі беларусаў. Бібліятэкар Зайцава Н. В. пазнаёміла дзяцей з адпаведнай літаратурай. Вучні адгадвалі загадкі пра зіму, гулялі ў беларускія гульні. Актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі.

Прыказкі і прымаўкі — моўны скарб нашага народа
31.10.2016

Прыказкі і прымаўкі — моўны скарб нашага народа"І тут сучаснасць з даўніной сышліся..." такімі словамі пачынаецца гутарка з вучаніцамі беларускамоўнага класа. Першакласніцы ўжо ведаюць пра вусную народную творчасць — фальклор, што і гэта бяздоннная скарбонка.

Віктарына -гульня «Крынічка народнай творчасці»
28.10.2016

Выстава-ігра «Крынічка народнай творчасці»У школьнай бібліятэцы 27 кастрычніка праводзілася выстава-гульня «Крынічка народнай творчасці», куды ўвайшлі творы вуснай народнай творчасці: беларускія забаўлялкі, казкі, гульні, прымаўкі, загадкі. Вучні 1 В класа пазнаёміліся з беларускімі словамі, казкамі, прымаўкамі. Былі дадзены апісанні і правілы дзіцячых гульняў («Кошка і мышка», «Лянок», «Гарлачык», «Фарбы»). Дзеці паспрабавалі пагуляць. Было вельмі забавна і цікава.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.